Главная > Новости > Мнение > 920 гадоў таму памёр Усяслаў Чарадзей. Пра легендарнага князя Полацкай зямлі піша доктар гісторыі Уладзімір Лобач


920 гадоў таму памёр Усяслаў Чарадзей. Пра легендарнага князя Полацкай зямлі піша доктар гісторыі Уладзімір Лобач

10:00, 15.04.2021 4637 Источник: gorod214.by

У сярэднявечнай гісторыі Ўсходняй Еўропы цяжка адшукаць больш велічную, загадкавую і таямнічую постаць, чым полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. Дату яго смерці мы ведаем дакладна – 14 красавіка 1101 года. Для чытачоў GOROD214.BY пра славутага палачаніна піша доктар гістарычных навук Уладзімір Лобач. 

173790002_3921437721257053_7080446303541649802_n

Пераправа Усяслава з сынамі на перамовы і яго зняволенне ў кіеўскай турме-порубе. Радзівілаўскі летапіс. Фота з адкрытых крыніц

Абставіны нараджэння князя яго сучаснікамі расцэньваліся як надзвычайныя і магічныя, што прадвызначылі характар полацкага валадара і яго жыццёвы лёс.

«Его же роди мати от вълхвованья. Матери бо родивши его, бысть ему язвено на главѣ его, рекоша бо волсви матери его: «Се язвено навяжи на нь, да носить е до живота своего», еже носить Всеслав и до сего дне на собѣ; сего ради немилостив есть на кровьпролитье…».

Сярод іншых здольнасцяў Усяслава людзей найбольш уражвалі яго прарочы дар і магчымасць па ўласным жаданні перакідацца ў ваўка, што асабліва адзначыў аўтар "Слова аб палку Ігаравым":

«На седьмом вѣцѣ Трояни врѣже Всеславъ жребий о дѣвицю себѣ любу… Всеслав князь людемъ судяше, княземъ грады радяше, а самъ въ ночь влъкомъ рыскаше: ізъ Кыева дорискаше до куръ Тмутороканя, великому Хръсови влъкомъ путь перерыскаше».

Невыпадкова полацкі князь атрымаў мянушку "Чарадзей", якая ў даўнія часы не мела ніякага негатыўнага значэння, але ўказвала на экстраардынарныя магчымасці чалавека. Заняўшчы полацкі пасад у 1044 г., Усяслаў Брачыславіч праводзіць актыўную знешнюю палітыку, скіраваную на пашырэнне межаў княства і дасягненне поўнай незалежнасці Полацкай дзяржавы ад Кіева.

У заходнім напрамку ўплыў Полацка распаўсюджваецца на тэрыторыю Ніжняга Падзвіння, дзе былі падпарадкаваныя плямены ліваў, латгалаў і селаў. На паўднёвым напрамку Усяслаў Чарадзей далучае землі цяперашняй Цэнтральнай Беларусі, дзе у якасці полацкага фарпоста быў заснаваны Менск. Не менш паспяхова выступаў князь і супраць паўночных супернікаў – Ноўгарада і Пскова.

У 1067 г. Усяслаў Брачыславіч здзяйсняе пераможны паход на Ноўгарад, у выніку якога горад быў захоплены, а на знак пакарання званы наўгародскага Сафійскага сабора былі знятыя і вывезеныя ў Полацк. Храм Святой Сафіі, пабудаваны на Верхнім полацкім замку ў часы праўлення Усяслава, стаў трэцім такім саборам ва Ўсходняй Еўропе пасля Кіева і Ноўгарада.

Тым самым полацкі князь пацвердзіў магутнасць і незалежнасць сваёй дзяржавы ад Кіева. Узмацненне Полацкай зямлі сур’ёзна непакоіла кіеўскіх князёў Яраславічаў, якія выступілі супраць Усяслава агульнымі сіламі. У крывавай бітве на Нямізе ў 1067 г. пераможца, верагодна, не быў выяўлены. Яраславічы запрасілі полацкага князя на перамовы, але, парушыўшы клятву, забралі яго ў палон разам з сынамі. Аднак зняволенне цягнулася нядоўга.

239



Помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку, фота: Сяргей Крышэн

У 1068 г. кіеўляне ўзнялі паўстанне супраць Ізяслава Яраславіча, які не мог абараніць горад ад качэўнікаў, і вызвалялілі Усяслава Чарадзея з вязніцы, абвясціўшы кіеўскім князем. На кіеўскім пасадзе Усяслаў Брачаславіч прабыў нядоўга, некалькі месяцаў, пасля чаго вярнуўся ў Полацк. Князь выдатна разумеў, што ягоны лёс неад’емна звязаны з роднай зямлёю. Гэты шчыры і непадробны патрыятызм полацкага князя паэтычна адлюстраваны ў “Слове аб палку Ігаравым”:

«Тому въ Полотскѣ позвониша заутренюю рано у святыя Софеи въ колоколы, а онъ въ Кыевѣ звонъ слыша».

Эпоха праўлення Ўсяслава Чарадзея было адзначана не толькі актыўнай барацьбой са знешнімі праціўнікамі, але імклівым сацыяльна-эканамічным развіццём Полацкай зямлі. Археалагічныя даследаванні паказваюць, што ў гэты час інтэнсіўна развіваецца рамяство і гандаль у гарадах княства, а стольны град Полацк становіцца буйным еўрапейскім горадам з плошчаю каля 70 га і насельніцтвам блізу 10 тысяч чалавек. Веліч і значнасць асобы Ўсяслава Чарадзея выдатна ўсведамлялася ў сярэднявечную эпоху. Volcano Casino of Ukraine: https://legalcasinos.com.ua/ua/kazino-vulkan-v-ukraine/

Невыпадкова факт смерці легендарнага князя ў 1101 г. быў адзначаны летапісцам з максімальнай дакладнасцю, што абсалютна не характэрна для летапісання таго часу:

«Представися Всеслав, полоцкий князь, месяца априля в 14 день, в 9 час дне, в среду».

Для нас жа, цяперашніх беларусаў, Усяслаў Чарадзей назаўжды застанецца не толькі мудрым князем, але яскравым увасабленнем сапраўднага патрыёта, які зрабіў усё магчымае дзеля незалежнасці і росквіту сваёй роднай зямлі.

Чытайте таксамаКамуністычная альбо Азараўская, Фрунзе ці Рагвалода: якія назвы павінны мець вуліцы Полацка? Меркаванне

«Танцы над горадам» і «Песня Дзвіны»: топ-10 кніг пра Полацк і палачанаў, якія варта прачытаць

«Чырвоная школа» ў полацкіх Грамах: распавядаем пра загадкавы будынак на Чыгуначнай вуліцы (Фотаздымкі)

Будынак ля Сафійкі, які быў магазінам, ваенкаматам і інфекцыёнкай. Распавядаем яго гісторыю і зазіраем у будучыню (Фота)

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код