В ночь с 29 на 30 октября 1937 года в Минске сотрудники НКВД расстреляли более 100 белорусских культурных и государственных деятелей, учёных, литераторов. Это событие стало беспрецедентным уничтожением интеллигенции в истории Беларуси и самым кровавым эпизодом сталинских репрессий для нашей культуры.
В преддверии очередной Ночи расстрелянных поэтов GOROD214.BY попросил писателя Алеся Аркуша рассказать о том, как репрессии затронули литературный Полоцк.
Сёння мы дакладна ведаем год, з якога пачаўся адлік полацкай найноўшай беларускай літаратуры. Гэта 1925-ы, калі ў Полацк прыехаў малады паэт, «маладняковец» Алесь Дудар і стварыў у горадзе філію літаратурнага аб'яднання «Маладняк».
Гэта не была яго ўласная ініцыятыва, такое заданне ён атрымаў ад кіраўніцтва сваёй літаратурнай арганізацыі. З тагачасных лістоў, якія Дудар дасылаў да кіраўнікоў «Маладняка», мы таксама ведаем, што зрабіць гэта было вельмі складана. Бо ў правінцыйным тагачасным Полацку папросту ніякіх беларускіх пісьменнікаў не існавала. Трэба было стварыць умовы, каб яны з'явіліся.
І такімі ўмовамі павінны былі стаць: стварэнне філіі «Маладняка»; пераход полацкай газеты «Полоцкий пахарь» на беларускую мову і друкаванне ў ёй літаратурных старонак; наладжванне ў горадзе літаратурнага жыцця - арганізацыя сустрэч са сталічнымі пісьменнікамі; правядзенне літаратурных вечарынаў; распаўсюджванне кніг беларускіх пісьменнікаў.
Першымі сябрамі полацкага «Маладняка» сталі маладыя людзі, пераважна студэнты педтэхнікума і ляснога тэхнікума, якія проста цікавіліся беларускай літаратурай.
Але працэс пайшоў. «Полоцкий пахарь» неўзабаве стаў «Чырвонай Полаччынай». А полацкая філія «Маладняка» пачала не толькі рыхтаваць літаратурныя старонкі ў газеце, але і выдаваць альманахі. Іх выйшла тры нумары. Так нарадзілася найноўшая полацкая беларуская літаратура.
Пісьменнікаў, якія звязаны лёсамі з Полацкам, можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: тыя, якая прыехалі ў Полацк па накіраванні «Маладняка» і працавалі ў «Чырвонай Полаччыне», і тыя, якія паходзілі з Полаччыны і пачалі пісаць літаратурныя творы, дзякуючы выхаваўчаму ўплыву полацкай філіі «Маладняка».
Да першай катэгорыі пісьменнікаў належаць: Алесь Дудар, Алесь Звонак, Валеры Маракоў, Ян Скрыган, Паўлюк Шукайла, Андрэй Александровіч, Сымон Хурсік і іншыя. Да другой: Пятрусь Броўка, Эдуард Самуйлёнак, Тарас Хадкевіч, Ганна Брэская, Язэп Козік, Рыгор Хвойка і іншыя.
Падчас сталінскіх рэпрэсій пацярпелі ўсе «маладнякоўцы», якія прыязджалі працаваць у Полацк, практычна без выключэння. Іншая справа, што хтосьці быў расстраляны, а хтосьці сасланы ў Гулаг, некаторым з іх пашчасціла выжыць і вярнуцца ў літаратуру.
Былі расстраляныя: Алесь Дудар, Паўлюк Шукайла і Валеры Маракоў.
Сасланыя ў Гулаг: Алесь Звонак, Ян Скрыган, Андрэй Александровіч, Сымон Хурсік. Усім ім пашчасціла перажыць гулагаўскае пекла, выйсці на волю і вярнуцца ў літаратуру.
Фрагмент экспозиции Краеведческого музея Полоцка
Больш літасцівым быў лёс мясцовых пісьменнікаў, хоць асноўныя з іх падчас галоўных сталінскіх рэпрэсій у 1937 годзе ўжо жылі ў Мінску. Пятруся Броўку, Эдуарда Самуйлёнка і Тараса Хадкевіча рэпрэсіі ніяк не закранулі. Хоць і іх лёсы былі, можна сказаць, на валаску. Напрыклад, Пятрусь Броўка быў у складзеным для Масквы «расстрэльным спісе» побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Сталін не падпісаў гэты спіс – і гэта ўратавала ім жыцці.
Да сёння нічога невядома, як склаліся лёсы полацкіх пісьменнікаў (Ганна Брэская, Язэп Козік, Рыгор Хвойка і іншыя), якія не ўвайшлі ў вялікую літаратуру, іх постаці недзе згубіліся ў гісторыі. Не выключана, што яны якраз трапілі ў крывавы вір рэпрэсій. Бо, напрыклад, Ганна Брэская з'яўлялася жонкай першага загадчыка Полацкага краязнаўчага музея Сямёна Брэскага, які быў рэпрэсаваны. А як вядома, сталінскія «апрычнікі» не шкадавалі сем'і «ворагаў народа».
Такім чынам, недзе ў Курапатах пахаваныя Алесь Дудар і Валеры Маракоў. Яны былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у тую жахлівую ноч, калі расстралялі больш за сто пісьменнікаў, паэтаў і грамадскіх дзеячоў. Алесю Дудару было 32 гады. Валерыю Маракову - 28 гадоў. Паўлюка Шукайлу расстралялі ў Маскве ў 1939 годзе. Ён пахаваны на могілках «Камунарка» пад Масквой. Яму было 35 гадоў.
__________________________
В Полоцке есть только одно место, посвященное тем, кто погиб во время репрессий во второй половине 1930-х годов. В 1990 году деревянный крест установили активисты на клабдище в Бельчицах. Местные жители вспоминали, что в лесу за кладбищем и происходили расстрелы. Потом часть леса уничтожили, когда прокладывали дорогу из Полоцка и Минск.
В 1998 году на мемориале появился железный крест — по пропорциям креста Евфросинии Полоцкой, только в масштабе 1 к 10. На нем есть табличка «Ахвярам генацыду ад нашчадкаў, ня страціўшых памяць». Позже кто-то прикрепил к подножию и свои «семейные» таблички.
Фотографии Кирилла Смолякова
Чытайце таксама: «Танцы над горадам» і «Песня Дзвіны»: топ-10 кніг пра Полацк і палачанаў, якія варта прачытаць
«Каб я быў на небе зоркай». У Полацку чыталі вершы расстраляных паэтаў